УСУ афіцыйна пацвердзілі вызваленне Кляшчэеўкі
14 гадоў таму
Украінскія войскі вызвалілі населены пункт Кляшчэеўка на Бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Усходняй групоўкі войскаў капітан Ілья Яўлаш, піша «Украінская праўда».
«Магу пацвердзіць, што гэта адбылося дзякуючы намаганням 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, 5-й асобнай штурмавой брыгады і аб’яднанай брыгады Нацпаліцыі «Лють», — паведаміў Ілья Яўлаш.
Цяпер, па словах Еўлаша, у дэакупаваным населеным пункце працягваюцца стабілізацыйныя мерапрыемствы, сілы абароны замацоўваюцца на пазіцыях.