Усё больш бежанцаў вяртаецца з Польшчы ва Украіну
Усё больш бежанцаў вяртаецца з Польшчы ва Украіну. Штодня каля 10 тысяч чалавек.

На пачатку вайны такіх асоб было менш за 500 у дзень, кажа прэс-сакратар Бяшчадскага аддзялення Памежнай службы Пётр Закеляж. Пешшу патрапіць ва Украіну можна толькі на КПП у Медыцы. Там знаходзіцца адпаведны тэрмінал, дзе можна прайсці пашпартны кантроль.
Усе аўтамабільныя памежныя пераходы даступныя для пешаходаў толькі з боку Украіны. Пешкам з Польшчы ва Украіну імі скарыстацца немагчыма.
