Уцекачы: Ва Украіне ўсё было добра, пакуль не прыйшлі «вызваліцелі»



Найбольш бежанцаў з Украіны спыніліся ў Польшчы, а гэта ў асноўным жанчыны з дзецьмі. І палякі робяць усё, каб ім дапамагчы. У месцах часовага масавага размяшчэння людзей кормяць, апранаюць, аказваюць медычную і псіхалагічную дапамогу.

Бежанцы з розных гарадоў Украіны аднадушна заяўляюць, што прычына ваеннай агрэсіі Расеі нібыта праз прыцясненне рускамоўных і бясчынствы «бандэраўцаў» – цалкам надуманая:

-Я з Днепрапятроўска. Сёння было тры выбухі. Вельмі страшна.

-Была ў Кіеве. Бачыла выбухі, як стралялі, усё бачыла.

-Усё было добра. Шмат замежнікаў вучыцца і ніхто нікога не прыцясняе.

-Гэта ніякае не выратаванне! Ва Украіне ўсё было добра, пакуль не прыйшлі «вызваліцелі».

-Я з Хмяльніцкага. Я вельмі ўдзячная Польшчы, палякам, якія нам дапамагаюць.

Некаторыя з бежанцаў пакінулі Радзіму ўжо другі раз. Але яны ўпэўнены, што хутка вернуцца дадому, таму што ў іх моцная армія, у якой ваююць іх родныя.

Беларускае Радыё Рацыя