Прэзідэнт Польшчы выступіў перад Вярхоўнай Радай Украіны (абноўлена)
На польскіх ваенных могілках у Быкоўні, што ва Украіне, праходзяць памятныя ўрачыстасці прымеркаваныя да 75-й гадавіны „Катынскага злачынства”. Ва ўрачыстасцях прымаюць удзел прэзідэнты Польшчы і Украіны.
[youtube id=”MYobXWRiLdM”]
Пятро Парашэнка адзначыў, што нельга забыць пра злачынствы таталітарнага рэжыму:
– Калі ідзе пра зверствы таталітарызму, то пытанне памятаць гэты грэх ці не становіцца выбарам: быць ці не быць чалавекам. Не дай Божа, каб гэта паўтарылася – Бабі Яр, Быкоўня, Катынь. І адначасова памяць пра страшныя часы тэрору ўзмацняе нашу прагу разам будаваць супольную будучыню, у якой галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца чалавек, яго жыццё, яго правы, яго свабоды.
Браніслаў Камароўскі адзначыў, што небяспекі 75-гадовай даўніны адчувальныя і сёння, асабліва на ўсходзе Украіны:
– Добра бачна, што актуальным застаецца пагроза таталітарызму, пагроза таптання дэмакратычных правоў, міжнароднага права. Бачна, што ёсць пагроза суверэнітэту іншых народаў, іншых краін, што актуальнымі застаюцца спробы падпарадкавання слабейшых мацнейшым.
У лесе каля сяла Быкоўня ў часы сталінскага тэрору ў 1937-1938 гадах былі забітыя карнікамі НКУС каля 100-120 тысяч чалавек.
У красавіку 1940 года НКУС у Быкоўні былі расстраляныя амаль 3,5 тысячы афіцэраў польска войска.
Браніслаў Камароўскі заклікаў украінцаў і палякаў да ўзаемнага прабачэньня.
„Не будзе свабоднай Польшчы, калі не будзе свабоднай Украіны”, – заявіў у сваім выступе перад украінскай Вярхоўнай Радай прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.
У сваім выступе ён адзначыў супольную гісторыю польскага і ўкраінскага народаў, узгадаў пра адвагу герояў Нябеснай Сотні ды ўсіх украінцаў, якія змагаюцца за незалежнасць сваёй краіны. Таксама адзначыў, што дэмакратычны свет не можа ўжо не бачыць расейскай агрэсіі на ўсходзе Укріаны.
– Нельга не прызнаць, што ва Украіне ёсць жаўнеры, танкі, бронетранспарцёры і ракетныя ўстаноўкі агрэсара. З хлуснёй пройдзеш праз увесь свет, але не вернешся назад. І сёння на гэтую хлусню заплюшчыць вочы могуць толькі сляпыя. Заходні свет мусіць зразумець, што бяспечна будзе толькі тады, калі будзе бяспечнай Украіна.
Браніслаў Камароўскі – гэта першы прэзідэнт у гісторыі Польшчы, які выступіў ва ўкраінскім парламенце. Сёння яшчэ прэзідэнт Польшчы возьме ўдзел у мемарыяльных урачыстасцях у Быкоўні, якія прымеркаваныя да 75-ай гадавіны Катынскага злачынства.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сцвярджае, што ў апошні час істотна павысіліся шанцы накіравання ва Украіну міратворчай місіі ААН. Пра гэта ён заявіў у час сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.
Парашэнка адзначыў, што цяпер разглядаецца толькі механізм, які прадугледжвае прыняцце рашэння Радай Бяспекі ААН. Для гэтага, як вядома, неабходна атрымаць згоду Расеі, якая ветавала дагэтуль усе ўкраінскія прапановы. Ён таксама паведаміў, што магчымасць увядзення на Данбас міратворчага кантынгенту абмяркоўваецца з РФ у нармандскім фармаце – з удзелам Францыі і Нямеччыны.
У сваю чаргу падчас прэсавай канферэнцыі прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі адзначыў, што Варшава падтрымае рашэнне пра накіраванне ва Укріану міратврчай місіі ААН і не адмовіцца ад ўдзелу ў ёй. Браніслаў Камароўскі адзначыў, што ягоны візіт у Кіеў з’яўляецца нагодай для пацверджання рашучай палітыкі Польшчы дзеля падтрымкі незалежнасці Украніы.
Прэзідэнт Польшчы ўпершыню ў гісторыі выступіць ва ўкраінскім парламенце.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: twitter.com/SamopomichUA, Wojciech Grzedzinski