Польскія памежнікі чакаюць буйнога прарыву мяжы з боку Беларусі (абнаўляецца)



З’явілася відэа, як новая калона мігрантаў ідзе да беларуска-польскай мяжы. „Турыстаў” некалькі соцень чалавек. Не выключана, што гэта не адзіная такая група. Яна альбо ідзе ў лагер мігрантаў каля „Брузгоў”, альбо мае нейкі іншы маршрут.

Польскія службы чакаюць, што ўначы мігранты паспрабуюць штурмаваць мяжу і прарвацца ў Польшчу. На мяжы сканцэнтравана вялізная колькасць польскіх вайскоўцаў і спецтэхнікі. Напярэдадні польская памежная варта заявіла, што прадухіліла нелегальны прарыў мяжы па-за пунктамі пропуску каля Дубічаў Царкоўных і Клюкавічаў

Польскі ўрад таксама даслаў на тэлефоны мігрантаў паведамленні з просьбай не верыць чуткам. Тэксты СМС рассылаюцца на англійскай, арабскай, французскай, нямецкай і польскай мовах. «Сярод мігрантаў ходзяць чуткі, што 15 лістапада ў рамках арганізаванай акцыі іх забраць з мяжы прыедзе транспарт з Нямеччыны, а Польшча прапусціць. Гэта поўная хлусня і глупства! Польшча працягне ахоўваць сваю мяжу з Беларуссю. Тыя, хто распаўсюджвае такія чуткі, імкнуцца заахвоціць мігрантаў да штурму мяжы, што можа прывесці да небяспечнага развіцця падзей», — паведамляе gov.pl.

***

У раёне лагеру мігрантаў пад Кузніцай мабілзаваліся ўсе польскія службы – войска, паліцыя і памежная ахова, – паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Ёсць рух сярод замежнікаў, якім дапамагаюць беларускія сілавікі. Усё сведчыць пра тое, што рыхтуецца буйная спроба сілавога прарыву мяжы.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі абвясціла, што «ўсе нашы службы знаходзяцца ў рэжыме чакання ля лагера». «Па гучнагаварыцелях транслююцца паведамленні на некалькіх мовах», — падкрэсліваюць у Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі. На апублікаваным відэа бачныя значныя сілы паліцыі, войска і памежнікаў, згрупаваных на польскім баку мяжы. Бачны, між іншым вадамёт.

Раней прэс-сакратар міністра-каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын паведаміў, што мігрантам былі накіраваныя паведамленьні аб адсутнасці згоды на іх перасылку ў Нямеччыну. Ён дадаў, што мяжа Польшчы з Беларуссю застаецца закрытай і будзе ахоўвацца.

Паводле інфармацыі ўрада, цяпер у памежнай зоне на беларускім баку мяжы з Польшчай знаходзіцца ад 2 да 4 тысяч чалавек. Мігранты рэгулярна робяць спробы гвалтоўнага перасячэння мяжы.

***

Польскія памежнікі заявілі, што чакаюць спробу буйнога прарыву мяжы з боку Беларусі. Яны заўважылі прыкметы падрыхтоўкі да гэтага ў лагеры мігрантаў каля „Брузгоў”.

Памежная служба піша ў Твітэры:

„Мы заўважаем рух сярод мігрантаў. Таксама з’явіўся аўтамабіль для тэлетрансляцыі. Некаторыя намёты пачынаюць знікаць. Іншаземцы атрымліваюць інструкцыі, абсталяванне і газ ад беларускіх службаў”.

Беларусы быццам бы распаўсюджваюць сярод мігрантаў чуткі, што палякі ў бліжэйшы час не будуць затрымліваць людзей, якія перасякаюць мяжу. Польскія памежнікі запэўніваюць, што гатовыя да магчымых спробаў прарыву мяжы. Яны ўзаемадзейнічаюць з паліцыяй і войскам.

Мінулай ноччу было некалькі спробаў прарыву мяжы, мігранты кідалі ў польскіх сілавікоў камяні. Падляшская паліцыя паведаміла, што каля 50 чалавек прарваліся ў Польшчу  каля мясцовасці Стажына. Паліцыі, вайскоўцам і памежнікам удалося затрымаць 22 з іх, усе яны – грамадзяне Іраку.

Пазней у суседняй вёсцы Клюковічы-Калонія мігранты напалі на супрацоўнікаў паліцыі.

Агулам Памежная варта Польшчы зафіксавала 223 спробы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.

Фота: БелТА

***

У Менску збіраецца вялікая група мігрантаў, якая паедзе да мяжы з Польшчай. Збор адбываецца каля Палаца спорту і Галерэі Менск на праспекце пераможцаў, паведамляе тг-канал Антона Матолькі.

Гаворыцца і пра вялікую колькасць драбнейшых кропак збору ў беларускай сталіцы. Падобная сітуацыя ў Берасці. Ёсць паведамленні, што мігрантаў цэнтралізавана вывозяць у мікрааўтобусах да мяжы. Як інфармуюць польскія памежнікі, на месцы мігрантам выдаюць інструкцыі і газавыя балончыкі.

Мігранты пачалі будаваць лагер наўпрост ля памежных слупоў, беларускі бок ім выдаў бярвёны, ежу і цёплыя рэчы. На тварах дзяцей відаць надпісы (Холадна, Хачу ў школу), таксама яны трымаюць плакаты.

Тым часам, польскі ўрад даслаў на тэлефоны мігрантаў паведамленьні з просьбай не верыць чуткам. Тэксты СМС рассылаюцца на ангельскай, арабскай, французскай, нямецкай і польскай мовах.

Сайт Gov.pl паведамляе: «Сярод мігрантаў ходзяць чуткі, што 15 лістапада ў рамках арганізаванай акцыі іх забраць з мяжы прыедзе транспарт з Нямеччыны, а Польшча прапусціць. Гэта поўная хлусня і глупства! Польшча працягне ахоўваць сваю мяжу з Беларуссю. Тыя, хто распаўсюджвае такія чуткі, імкнуцца заахвоціць мігрантаў да штурму мяжы, што можа прывесці да небяспечнага развіцця падзей».

Украінскія вайскоўцы ўвогуле заявілі, што асобы, якія маскіруюцца пад мігрантаў на мяжы з Беларуссю, будуць знішчаныя, калі паспрабуюць перайсці мяжу.

***

Польскія памежнікі зафіксавалі 223 спробы нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы цягам 13 лістапада.

У Дубічах Царкоўных і Клюкавічах адбыліся дзве сілавыя спробы прарвацца ў Польшчу.

77 мігрантам польскія ўлады напярэдадні выдалі пастановы аб неабходнасці пакінуць тэрыторыю дзяржавы.

Падляшская паліцыя паінфармавала, што затрымала 4 чалавек, падазраваных у спрыянні нелегальнай міграцыі, гэта 2 грамадзяніны Грузіі, а таксама паляк і сірыец. Яны незаконна перавозілі 13 мігрантаў праз мяжу.

Польскі ўрад даслаў на тэлефоны мігрантаў паведамленні з просьбай не верыць чуткам. Тэксты СМС рассылаюцца на ангельскай, арабскай, французскай, нямецкай і польскай мовах.

Сайт Gov.pl паведамляе: «Сярод мігрантаў ходзяць чуткі, што 15 лістапада ў рамках арганізаванай акцыі іх забраць з мяжы прыедзе транспарт з Нямеччыны, а Польшча прапусціць. Гэта поўная хлусня і глупства! Польшча працягне ахоўваць сваю мяжу з Беларуссю. Тыя, хто распаўсюджвае такія чуткі, імкнуцца заахвоціць мігрантаў да штурму мяжы, што можа прывесьці да небяспечнага развіцця падзей».

Тым часам адна група ў складзе прыкладна 50 асобаў здолела перасекчы мяжу і трапіць у Польшчу. Паліцыянты затрымалі 22 грамадзяніны Іраку, пра астатніх пакуль не паведамляюць. Уначы мігранты кідалі камяні ў польскіх паліцыянтаў і пашкодзілі аўтамабіль і каску аднаго з супрацоўнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: twitter.com/podlaskaPolicja

***

Узброеныя лукашэнкаўскія сілавікі прыбываюць на мяжу ў раёне пункту пропуску «Кузніца».

Адпаведнае відэасведчанне апублікавала Міністэрства абароны Польшчы.

На запісе, зробленым у суботу, бачныя каля 25 чалавек у вайсковай форме на чале з камандзірам. Яны ідуць уздоўж агароджы з калючага дроту. Некаторыя са зброяй.

Як вядома, у раёне Кузніцы знаходзіцца вялікая група мігрантаў, якія прыбылі туды ў панядзелак і разбілі намётавы лагер. За мігрантамі сочаць лукашэнкаўскія сілавікі.

Польскія ўлады спынілі ўжо некалькі спробаў прарыву мяжы.

Нагадаем, што ў мінулым ліпені Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя