Ужо 365 выпадкаў заражэння COVID-19 на Падляшшы
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамілі пра чатыры новыя выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаныя станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі. Захварэлі:
· Пажылая жанчына з Гайнаўскага павета
· Чалавек у росквіце жыцця з Бельскага павета
· Дзве пажылыя жанчыны з Бельскага павета
Усе шпіталізаваны ў лякарню ў Ломжы. Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічнай дапамогай.
Усяго на Падляшшы 365 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.
Упраўленне Падляскага ваяводства ў Беластоку знаходзіцца ў пастаянным кантакце з усімі службамі і ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у эпідэміялагічных мерапрыемствах. Цэнтр ваяводскіх крызісных сітуацый кругласутачна адсочвае сітуацыю ў рэгіёне і гатовы прыняць адпаведныя меры.
Беларускае Радыё Рацыя