Сёмы выпадак заражэння COVID-19 на Падляшшы (абноўлена)
Пацверджаны сёмы выпадак заражэння каронавірусам у Падляшскім ваяводстве.
Гэта пажылы мужчына з Ломжынскага павету, ён вярнуўся ў краіну са Злучаных Штатаў. Мужчына шпіталізаваны. Асобы, якія з ім кантактавалі, знаходзяцца пад наглядам медыкаў.
* * *
Паводле новай інфармацыі, на Падляшшы ўжо 6-ць асобаў з каронавірусам.
Крыніца medonet.pl
Як кажа прафесар, загадчык клінікі інфекцыйных хвароб і гепаталогіі Медыцынскага ўніверсітэта ў Беластоку Роберт Флісяк, наперадзе доўгая барацьба за вяртанне да нармальнасці:
– Тая колькасць, якая афіцыйна падаецца, значна заніжаная. Выпадкаў заражэння больш. Ёсць вялікая група асобаў, якія не маюць сімптомаў, а з’яўляюцца носьбітамі і спрыяюць распаўсюду заражэнняў. Гэта не скончыцца да канца красавіка, паглядзім, як будзе ў траўні.
Трэба памятаць, што выходзіць з дому варта толькі тады, калі гэта неабходна. Трэба таксама выконваць указанні – часта мыць рукі, пазбягаць прамых кантактаў з іншымі людзьмі.
Беларускае Радыё Рацыя