Ужо другі год у Варшаве дзейнічае „Беларускі хрысціянскі клуб”
Для беларусаў Варшавы ўжо другі год дзейнічае пляцоўка для сустрэч і абмеркавання радасных і праблемных момантаў жыцця ў эміграцыі – гэта „Беларускі хрысціянскі клуб”.

Дзе збіраюцца людзі розных канфесій і дзеляцца набытым вопытам у новых умовах жыцця, кажа стваральнік клубу, хрысціянін грэка-каталіцкага абраду Яўген Дудкін:
– Беларускі хрысціянскі клуб збіраецца ўжо другі год. Самая галоўная задача, гэта дыялогавая пляцоўка для вернікаў беларусаў, якія апавядаюць, як яны жывуць у сваіх супольнасцях, з якімі складанасцямі сустракаюцца. Яны апавядаюць пра тыя радасныя моманты, якія ёсць, апавядаюць пра сваё жыццё. Дзеляцца досведам, як яны збіраюцца ў хрысціянскую грамаду.
На апошнім пасяджэнні клуба стала вядома, што богаслужэнні ў Варшаве для беларусаў розных канфесій вядуцца на беларускай мове. Яўген Дудкін успрымае гэта, як паспяховую дзейнасць.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
