Узмацненне аховы ўкраінскай мяжы не мусіць паўплываць на паездкі беларусаў ва Украіну
Узмацненне аховы ўкраінскай мяжы не мусіць паўплываць на паездкі беларусаў ва Украіну, заявіў па выніках пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
– Адбылося пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. Першым пытаннем было: умацаванне нашай дзяржаўнай мяжы з-за сітуацыі ў Беларусі. Хачу зваўважыць, што гэта ніякім чынам не паўплывае на перасчэнне нашай граніцы грамадзянамі Беларусі. Абмяркоўвалі таксама міграцыйныя выклікі і пагрозы. Было адзначана, што дзяржава гатовая да іх вырашэння.
На пасяджэнні ўкраінскага СНБА напярэдадні была прынятая пастанова падвоіць колькасць памежнікаў на дзяржаўнай мяжы ў сувязі з пагрозай пранікнення ў краіну нелегальных мігрантаў з Беларусі. Акрамя таго, было вырашана прыцягнуць да аховы „дастаткова сур’ёзныя рэзервы” з Нацыянальнай гвардыі і Нацыянальнай паліцыі. Плануецца стварыць мабільныя групы, якія будуць патруляваць украінска-беларускую мяжу.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя