Узнагарода для «Нівы»
Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” атрымала віншавальны ліст з нагоды 60-годдзя газеты. Дакумент шматгадовай журналістцы тыднёвіка Міры Лукшы ўручыў бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі.
“Прыемна атрымаць такую ўзнагароду якраз у Бельску, у час Дзён славянскай пісьменнасці,” – кажа Міра Лукша.
– Шмат хто выхаваўся на “Ніве”, як слушна заўважыў сам Яраслаў Бароўскі. Сярод нашай публікі – і чытачы, і карэспандэнты, іх дзеці і ўнукі – нашы будучыя пісьменнікі. І гэтыя бел-чырвона-белыя ружы – гэта вялікая пашана для нас, для часопіса беларусаў у Польшчы, беларусаў Падляшша.
«Узнагароду для калектыву «Нівы» ўспрымаю як штуршок да далейшага дзеяння на беларускай журналісцкай ніве,” – гаворыць Міра Лукша.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
