Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Святы Гаўрыіл вачамі дашкольніка»



Урачыстая ўзнагарода пераможцаў VII конкурсу дзіцячага малюнка «Святы Гаўрыіл вачамі дашкольніка» адбылася падчас канцэрта ў праваслаўнай царкве Святога Духа ў Беластоку. Пра конкурс расказвае арганізатар Адам Мусюк:

Дагэтуль гэтым конкурсам мы ахапілі больш за тысячу асобаў. І што вельмі важна, з году ў год якасць прац расце. Мы асабліва звяртаем увагу на тое, каб дзеці самастойна рабілі працу. Хочам, каб дзеці прапусцілі гэта праз сябе і наблізіліся да Святога Гаўрыіла. І не важна, хто выйграе ў конкурсе, бо выйграюць усе, хто ўзяў удзел у ім.

Штогод у мерапрыемстве бярэ ўдзел каля 100 дашкольнікаў ва ўзросте 3-7 гадоў. Кожны канкурсант абавязкова атрымлівае дыплом удельніка і памятны падарунак.

Ганна Комінч, Беларускае радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі