V Міжнародны мастацкі пленэр у Нарве
У Нарве праходзіць пяты Міжнародны мастацкі пленэр. Мастакі з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы чэрпаюць натхненне для сваіх работ у нарвянскіх краявідах.
У пленэры прымаюць удзел мастакі, якія займаюцца рознымі мастацкімі формамі, кажа куратар Данель Грамацкі:
– Прыязджаюць мастакі, якія працуюць больш дэкаратыўна, але ёсць і тыя, хто стараецца выходзіць на паветра і непасрэдна чэрпаць натхненне з прыроды.
Гавораць удзельнікі пленэру:
– Увечары збіраемся з нашымі сябрамі-пленэршчыкамі, размаўляем, п’ём гарбату, падымаем маленькія келішкі за Польшчу і за нашыя краіны. Калі выходзіш на прыроду – вецер, вада…
– Вельмі працавіты пленэр у Нарве, бо яны ўжо ў шэсць гадзін раніцы едуць. Будзе вельмі шмат мастацкіх работ.
– Нам цікава і паразмаўляць, і паглядзець, як хто працуе. Адзін і той жа аб’ект, а мы яго па-рознаму ўспрымаем. Гэта вельмі цікава.
Ужо заўтра (5 ліпеня) на нарвянскай плошчы можна будзе паглядзець і купіць працы, якія ўзніклі ў час Мастацкага пленэру. Выстаўка адкрыецца а 17-й гадзіне. У выпадку дажджу выстава будзе прэзентавацца ў Нарвянскім асяродку культуры.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя