Ва Украіне абмяркоўваецца тэма размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі



Не такая цяпер адчувальная як у Кіеве вайна на Захадзе Украіны – у Львове.

Ракета для комплексу „Іскандэр” / Reuters

Але, напрыклад, абмяркоўваецца тэма размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі і наступствы такіх крокаў з боку ўладаў Беларусі, – распавёў беларус Зміцер Лукомскі, які надалей у ваенны час жыве ва Украіне:

– Для мяне зараз напэўна самая актуальная і страшная тэма – гэта наконт ядзернага ўзбраення, якое Расея хоча размясціць у Беларусі ці ўжо размясціла, пакуль яшчэ незразумела. На самой справе гэта вельмі цяжкі момант, хоць людзей і запэўніваюць, што гэта Лукашэнка папрасіў. Для мяне відавочна, што гэта чарговы крок да акупацыі Беларусі і нашу тэрыторыю могуць выкарыстоўваць, як ядзерную мішэнь.

Вайна ва Украіне ідзе 482 дзень. Амаль штотыдзень вызваляюцца ўсё новыя раней акупаваныя Расеяй украінскія тэрыторыі. Па некаторых звестках контрнаступ працягваецца.

Беларускае Радыё Рацыя