Ва Украіне адбыліся мясцовыя выбары



У рэчышчы дэцэнтралізацыі, курс на якую ўзялі ў Кіеве, новаабраныя мясцовыя ўлады атрымаюць значныя паўнамоцтвы, найперш фінансавыя.

Украіна

Менавіта гэта і абумовіла абгастрэнне барацьбы за дэпутацкія мандаты і крэслы гарадскіх мэраў. Назіральнікамі за выбарамі і прадстаўнікі медыа зафіксавалі шматлікія парушэнні: выкарыстоўванне адміністрацыйнага рэсурса, парушэнне правіл перавыбарчай агітацыі і, вядома ж, непасрэдны подкуп выбарцаў грашыма.

А як ацэньваюць выбары самі ўкраінцы? Ці былі выбары сапраўды празрыстымі і дэмакратычнымі? Ці адпавядалі еўрапейскім стандартам?

Наш украінскі карэспандэнт Марцін Война апытаў жыхароў Чарнігава на адным з выбарчых участкаў.

Сяргей Вараб’ёў, кандыдат у дэпутаты гарадской рады ад “Блока Пятра Парашэнкі”: На маю думку, выбары сапраўды празрыстыя. Ёсць назіральнікі, і ніякіх парушэнняў няма – прынамсі, я іх не бачу. Што да дэмакратычнасці гэтых выбараў… Мы ўсе бачылі шалёны подкуп выбарцаў сродкамі муніцыпальнага бюджэту, прытым рабілася гэта неверагодна цынічна і нахабна. На маю думку, гэта вельмі паўплывае на канчатковыя вынікі гэтых выбараў.

Надзея, выбаршчыца: Мяркуючы па таму, што я бачу менавіта на гэтым выбарчым участку, выбары праходзяць дэмакратычна. Чаму? Таму, што ўсе патрабаванні закону ўлічаныя, няма ніякіх некіруемых натоўпаў. Людзі мэтанакіравана ідуць да выбарчых кабінкаў, укідаюць свае бюлетэні. Усё прыгожа і сімпатычна.

Андрэй Леоненка, кандыдат у дэпутаты гарадской рады ад “Радыкальнай партыі Алега Ляшка”: Па працэдуры гэтыя выбары – дэмакратычныя. Але ж наш мэр спрабаваў скупіць галасы пенсіянераў. Ён выпусціў так званыя “сацыяльныя карткі”, якія пагэтуль неактываваныя. А гэта – подкуп…

Вольга, выбаршчыца: Гэтыя выбары, безумоўна, дэмакратычныя. Чаму? На маё волевыяўленне ніхто не ўплываў такім чынам, каб я галасавала пад прымусам. Магчыма, уплывалі на такія катэгорыі выбаршчыкаў, як пенсіянеры і моладзь… хаця моладзь у нас цяпер ва Украіне цяпер куды больш свядомая, чым пенсіянеры. Вядома ж, малазабяспечанае насельніцтва спрабавалі падкупляць, гэта ведаюць усе. Асабіста для мяне выбары былі дэмакратычнымі. Што тычыцца празрыстасці, то пакуль яшчэ невядомыя вынікі. Калі будуць нейкія істотныя парушэнні – хай разбіраюцца праваахоўныя органы…

Аксана Паліская, сакратар Выбарчага участку 741018: На маю думку, выбары на нашым участку максімальна набліжаныя да еўрапейскіх стандартаў.

Выбары ў мясцовыя органы ўлады праводзіліся ва ўсіх рэгіёнах Украіны, акрамя анэксаванага Крыма і акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, усяго ў выбарах узяла ўдзел 46, 62 % тых, хто меў права галасаваць.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя