Ва Украіне адшукалі закінуты сталінскі канцлагер
У Запарожскай вобласці адшукалі закінуты сталінскі канцлагер, дзе з 1939 па 1940 год утрымліваліся палонныя польскія афіцэры, паведамляе Марцін Война:
– Пра існаванне гэтага канцлагера ўкраінскім гісторыкам было вядома раней, але адшукаць атрымалася толькі сёлета. У лагеры, які існаваў з 1939 года па 1940 год, утрымлівалася 1,5 тысячы палонных польскіх афіцэраў, якія патрапілі туды пасля нямецка-савецкага разгрому Польшчы. Сярод тых афіцэраў, паводле дакументаў, былі і этнічныя беларусы. Умовы ўтрымання нічым не адрозніваліся ад нацысцкіх, чаго варты толькі адзін факт – за сем месяцаў зняволеным толькі два разы дазволілі памыцца. Савецкія турэмшчыкі забаранялі палонным адзначаць рэлігійныя святы. Пасля забароны святкаваць каталіцкае Раство ў лагеры пачаўся бунт. Завадатараў бунту расстралялі, а астатніх выправілі ў Сібір і ў Казахстан. Пра далейшы лёс польскіх зняволеных нічога невядома.
Беларускае Радыё Рацыя