Ва Украіне адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы



Дзень беларускай вайсковая славы традыцыйна адзначаюць і ва Украіне. У Львове гэты дзень святкуюць яшчэ з 2011 года, пры гэтым ва ўсіх урачыстасцях удзельнічаюць і ўкраінцы.

2015-09-09_achromienka_dzian_slavy_u_lvove

Наш украінскі карэспандэнт Марцін Война гутарыў з Вячаславам Сіўчыкам, старшынём Руху салідарнасці “Разам” і адным з арганізатараў львоўскага святкавання.

– Адбылася прэсавая канферэнцыя, дзе мы расказалі не толькі пра нашае свята, але і пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі. А ўласна адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы распачалося каля помніка Сымону Шыдлоўскаму на Лычкіўскіх могілках. Мы ўшанавалі памяць паўстанцаў 1831 года, усклалі кветкі на магілы герояў Нябеснай сотні, запалілі свечкі.

Пасля чаго быў мітынг на Плошчы Рынак, у самым сэрцы Львова. Там гучалі не толькі прамовы, але і песні беларускага барда Андрэя Мельнікава.

Мы пранеслі наш беларускі сцяг па вуліцах Львова да помніка Тарасу Шаўчэнку, ушанавалі памяць вялікага ўкраінскага паэта і пранеслі наш сцяг праз увесь горад.

У Беларусі святкаванне Дня беларускай вайсковай славы праходзіць паўлегальна, і ўсе спробы маштабных акцый звычайна заканчваюцца судовымі прысудамі “за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах”.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота прэс-службы Руху салідарнасці “Разам”