Ва Украіне больш не будзе «Советского Шампанского»



Папулярная ва Украіне гандлёвая марка «Советское Шампанское», якую вырабляе Кіеўскі завод шампанскіх вінаў «Сталічны», вымушана была змяніць сваю назву з-за закона аб дэкамунізацыі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва 112.ua.

Цяпер папулярны напой носіць назву «Советовское Шампанскае».

Як адзначылі на заводзе «Сталічны», гэта было зроблена, каб «захаваць адзін з самых галоўных атрыбутаў навагодняга свята», піша выданне.

На якасць напою змена назвы не паўплывае.