Ва Украіне чакаюцца істотныя змены ў Канстытуцыі
Гэтыя змены будуць найперш тычыцца дэцэнтралізацыі краіны, якую прапануецца правесці па польскім узоры, а таксама сістэмы самакіравання і адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання.
Змены ва ўкраінскай Канстытуцыі не маюць нічога агульнага з федэралізацыяй краіны, каторую вымагаюць у самаагалошаных ЛНР і ДНР.
Аўтары канстытуцыйных зменаў улічылі польскі досвед рэформаў. Цяпер мясцовым органам самакіравання будуць нанадзена значна больш паўнамоцтваў. Так, мяркуецца дазволіць рэгіянальныя рэферэндумы, надаць рэгіёнам больш фінансавай самастойнасці, а таксама зліквідаваць абласныя дзяржаўныя адміністрацыі з далейшай заменай іх на прэфектаў. “Прэфекты маюць выконваць кантрольныя і каардынуючыя функцыі, і гэта створыць такую сістэму, пры якой парушэнні правоў людзей будуць недапушчальныя”, – растлумачыў спікер Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Гройсман.
Таксама плануецца ліквідацыя ва Украіне абласцей і стварэнне замест іх рэгіёнаў з гістарычнымі назвамі: Сівершчына, Падолле, Слабажаншчына і гэтак далей.
Мяркуецца, што канстытуцыйная рэформа адбузецца ва Украіне у верасні.
Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.
