Ва Украіне – Дзень памяці і прымірэння
У Кіеве прайшла сустрэча, у якой узялі ўдзел ветэраны савецкага войска і ветэраны Украінскай паўстанцкай арміі. Паведамляе наш карэспандэнт ва Украіне Марцін Война:
– Былыя ворагі аднадушна зазначылі – ўсе, хто змагаўся супраць нацыстаў хоць на баку савецкай арміі, хоць на баку УПА, пралівалі кроў за Украіну. Падчас Другой Сусветнай вайны ў Савецкім войску ваявала каля 2,5 млн украінцаў. Яшчэ каля 200 тыс этнічных украінцаў змагалася ў арміях Польшчы, Канады, ЗША і Чэхаславаччыны. Украінская паўстанцкая армія, якая ваявала і з Вермахтам, і з Савецкім войскам, налічвала, паводле розных крыніцаў, ад 50 да 100 тыс чалавек.
Гэты Дзень памяці і прымірэння – першы за ўсю гісторыю Украіны. Сёння а 23-й гадзіне ў гонар усіх ахвяраў Другой сусветнай вайны адбудзецца хвіліна цішыні.
Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота news.meta.ua