Ва Украіне пачалася парламенцкая выбарчая кампанія



Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду маюць адбыцца 26 кастрычніка. Указ пра датэрміновае спыненне паўнамоцтваў цяперашняй Рады быў падпісаны Пятром Парашэнкам ўчора, а сёння пасля афіцыйнай публікацыі ён уступіў у сілу. Выбары не змогуць адбыцца ў акупаваным Расеяй Крыме і Севастопалі. Жыхары Крыма змогуць прагаласаваць на мацерыковай частцы Украіны толькі за кандыдатаў па партыйных спісах. Яны не могуць аддаваць свае галасы за мажарытарных кандыдатаў.

Пад пытаннем таксама правядзенне выбараў на тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, дзе адбываюцца вайсковыя дзеянні паміж украінскімі войскамі і прарасейскімі баевікамі. Рашэнне пра роспуск Рады было прынятае ў адпаведнасці з 90-м артыкулам Канстытуцыі, паводле якога прэзідэнт Украіны можа распускаць Раду пасля распаду парламенцкай кааліцыі, калі новая не сфармавалася на працягу 30 дзён.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота joinfo.ua