Ва Украіне паказалі ўзоры новай вайсковай формы
Новыя ўзоры вайсковай формы, прадстаўленай валанцёрамі ў Мінабароны, вытрыманыя ў колерах украінскага ландшафту.
Фота новай формы з’явілася на Twitter Адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе Еспресо.TV.
Форма створана па стандартах НАТА, праўда ў іншай каляровай гаме, з улікам асаблівасцяў украінскага ландшафту.
Валанцёры адзначаюць, што форму пашылі ўкраінскія вытворцы. Яна адаптаваная пад асаблівасці клімату. Напрыклад, абутак можна дадаткова ўцяпляць. Мабільны боекамплект кожны вайсковец можа фармаваць згодна з уласнымі патрэбамі падчас бою.
На прэзентацыі новай формы прысутнічалі прэзідэнт Пётр Парашэнка і сакратар Савета нацбяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў.
