Ва Украіне параненая і кантужаная група каліноўцаў



Ва Украіне паранена некалькі беларускіх добраахвотнікаў (дакладная колькасць не называецца). Сярод іх — Дзяніс Урбановіч (з мянушкай „Ваўкалак”).

Дзяніс Урбановіч

Адбылося гэта „падчас выканання баявых задач на ўсходзе Украіны”, паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага. Усе параненыя знаходзяцца ў шпіталі, іх жыццю пагрозы няма. Кантузіі атрымала група эвакуацыі.

Напярэдадні з’явілася інфармацыя пра параненых двух байцоў батальёна „Волат”. Адзін з іх — Кірыл Іваноў (мянушка „Тор”). У яго гэта першае раненне, а вось Урбановіч паранены не першы раз. У траўні ён быў кантужаны на фронце, у сярэдзіне снежня ў яго руку трапіў аскепак.

Беларускае Радыё Рацыя