Ва Украіне працягваецца рэлігійнае супрацьстаянне



Ва Украіне працягваецца супрацьстаянне паміж прыхільнікамі Украінскай Царквы Кіеўскага патрыярхату і адэптамі патрыярхату Маскоўскага.

Нагадаем, што сёлета чакаецца гістарычнае рашэнне Усясветнага патрыярха Варфламея аб наданні Украінскай памеснай царкве “тамоса” – рашэння аб аўтакефаліі.

На здымку: Кацярыненская царква ў Чарнігаве, папулярная ў сіверскіх беларусаў-праваслаўных.

Адным з найважнейшых аргументаў Маскоўскага патрыярхату з’яўляецца тэза пра нібыта “некананічнасць” украінскай аўтакефаліі. Вось як каментуе гэты аргумент а. Яўген (Орда) – іерэй Кацярыненскай царквы Чарнігава, сярод прыхаджанаў якой багата сіверскіх беларусаў:

Па веры вашай вам дасцца. Як ты веруеш, так табе Бог і дасць. А яны [праціўнікі аўтакефаліі] будуюць свае тэзы на нібыта “некананічнасці” толькі для таго, каб людзі страцілі веру і не верылі ані нам, ані царкве. Але трэба думаць галавой. Бог даў розум, даў галаву, каб разумець, што табе бліжэй – Радзіма ці царква агрэсара, царква акупанта.

Мяркуецца, што Украінская памесная царква атрымае поўную аўтакефалію да канца года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: рэсурса gorod.cn.ua