Ва Украіне пракурораў будуць абіраць на адкрытым конкурсе
Ва Украіне распачалася рэформа пракуратуры. Пасля стварэння патрульнай паліцыі, якая ўжо праходзіць у краіне, гэтая рэформа ці не самая даўгачаканая.
З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
– Новы закон Украіны ўжо ўступіў у сілу. Цяпер пракурораў будуць абіраць на адкрытым конкурсе. Асоба, якая жадае працаваць у пракуратуры павінна мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і пяцігадовы тэрмін працы па спецыяльнасці, падаць заяўку, а таксама даведкі з наркалагічнага ды псіхіятрычнага дыспансеру і даведку пра адсутнасць праблем з законам. Пасля падачы заяўкі кандыдаты пад аб’ектывамі тэлекамер будуць адказваць на 100 адвольна абраных кампутарам пытанняў. Апошні вердык выносяць псіхолагі і прадстаўнікі Вярхоўнага суда.
Мэта радыкальных рэформаў – пазбавіцца карупцыі, якая літаральна працінае ўкраінскую сістэму юстыцыі. Першыя пракуроры, абраныя ў новы спосаб, распачнуць працу ўжо сёлета ў снежні.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя