Ва Украіне прапануюць забараніць георгеўскія стужкі



Ва Украіне прапануюць забараніць „георгіеўскую” стужку заканадаўча. Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў і дэпутат Вярхоўнай Рады Антон Герашчанка.

Ukraine

З падрабязнасцямі наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

Сёння георгіеўскія стужкі сталі сімваламі расейскай агрэсіі і таму здыскрэдытавалі сябе, мяркуе Антон Герашчанка. Ва ўкраінскім грамадстве такія стужкі выклікаюць неадназначную рэакцыю і ўсё часцей спрычыняюцца да канфліктаў.

Паводле высокапасадоўцы, “закон не забараняе насіць георгіеўскія стужкі, але наступным тыднем плануецца ўнесці ў Вярхоўную Раду праект Закона пра забарону публічнай дэманстрацыі гэтага сімвала, акрамя тых выпадкаў, калі стужка выкарыстоўваецца ў сімволіцы ардэноў ветэранаў Другой сусветнай вайны, у архіўных і гістарычных дакументах”.

У якасці адказнасці прапануецца прызначаць грашовы штраф ад 5000 тысяч грывень і да 15 сутак папраўчае працы.

Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна