Ва Украіне ўжо тысячы загінулых цывільных жыхароў



Колькасць мірных жыхароў, якія загінулі за час вайны ва Украіне, складае на тысячы чалавек больш, чым афіцыйны лік загінулых, які раней прыводзіла Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (3381 чалавек).

Аб гэтым заявіла 10 траўня кіраўніца Маніторынгавай місіі ААН ва Украіне Матыльда Богнэр.« Вялікай чорнай дзіркай з’яўляецца Марыупаль, куды нам было цяжка атрымаць поўны доступ, таму пацверджанай інфармацыі адтуль няма», – дадала яна. Паводле байцоў украінскага полку «Азоў», якія правялі прэс-канфэрэнцыю з сутарэнняў заводу «Азоўсталь» у Марыупалі 8 траўня, расейскія акупанты забілі ў Марыупалі не менш за 25 тысяч чалавек, пераважна цывільных асобаў.

Група ААН, у якую ўваходзяць 55 назіральнікаў, заявіла, што большасць смерцяў была выклікана выбуховымі рэчывамі з вялікай плошчай паражэння, якія ўжываюцца пры ракетных і паветраных ударах.