Ва Украіне загінулі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў
14 гадоў таму
Пра чарговыя страты ў шэрагах беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне паведаміў у сваім тэлеграм-канале батальён «Тэрор».
«Вы годна выканалі баявую задачу на Усходзе. На жаль, апошнюю для вас. Сустрэнемся ў Вальхале, браты», — лаканічна гаворыцца ў паведамленні.
Колькі добраахвотнікаў загінула і пры якіх абставінах, інфармацыі пакуль няма, але сам факт стратаў у «Тэроры» пацвердзілі выданню «Люстэрка».