Пад Бахмутам загінуў беларускі добраахвотнік Данііл Ляшук



Пад Бахмутам загінуў былы баец батальёна „Тарнада” Данііл Ляшук з пазыўным „Маджахед”, паведаміла ўкраінскае агенцтва УНІАН.

Грамадзянін Беларусі Данііл Ляшук раней быў асуджаны ва Украіне на 10 гадоў пазбаўлення волі за авалоданне чужой маёмасцю, пранікненне ў памяшканні і незаконнае ўтрыманне асобаў пад вартай.

Пасля выхаду на волю стаў ваяваць у складзе Узброеных сіл Украіны.

Праваахоўныя органы Украіны арыштавалі Данііла Ляшука ў верасні 2015 году разам з 11 іншымі байцамі добраахвотніцкага батальёну „Тарнада”. Іх абвінавацілі ў здзяйсненні жорсткіх дзеянняў супраць цывільнага насельніцтва, у прыватнасці на тэрыторыі Луганскай вобласці. Самі затрыманыя добраахвотнікі звязвалі гэтыя абвінавачанні з тым, што яны блакавалі незаконны гандаль з Данбасам, які ажыццяўляўся чыгункаю.

Тагачасны галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Матыёс называў Ляшука „найбольш небяспечным і жорсткім” байцом батальёну „Тарнада”:

У верасні 2018 году стала вядома, што Беларусь патрабавала ад Украіны выдаць Данііла Ляшука, але Генеральная пракуратура Украіны адмовілася гэта зрабіць.