Ва Украіне замініраваны 250 тысяч квадратных кіламетраў
Такую ацэнку ў інтэрв’ю паўднёвакарэйскаму агенцтву Yonhap даў прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

«Цяпер гэта найбуйнейшае міннае поле ў свеце. Яно не толькі абцяжарвае перамяшчэнне людзей, але і цягне за сабой сурʼёзныя перабоі ў сельскай гаспадарцы, адной з нашых асноўных галін», – сказаў Шмыгаль.
Прэмʼер-міністр дадаў, што разлічвае на дапамогу Паўднёвай Карэі ў размініраванні гэтых тэрыторый. 250 тысяч квадратных кіламетраў – гэта больш, чым увесь Карэйскі паўвостраў, Вялікабрытанія, і, натуральна, больш, чым Беларусь.
