Ва Украіне запрацаваў рэабілітацыйны цэнтр „Ланка”, які адкрылі беларусы
Ва Украіне першых кліентаў-добраахвотнікаў з фронту прыняў рэабілітацыйны цэнтр „Ланка”. Па словах стваральнікаў цэнтру, наяўных сродкаў хапае на арэнду будынку і працу з кліентамі ў бліжэйшыя два месяцы.
Кажа кіраўніца аб’яднання „Звяно” Таццяна Гацура-Яварская:
– Зараз у нас два кліенты, адзін з іх беларус, але ён атрымаў грамадзянства Украіны. Другі – гэта ўкраінец. Атрымліваюць паслугі, якія мы можам прадставіць. То бок гэта і медычная рэабілітацыя, у гэтым сэнсе мы працуем паўнавартасна. На наступным тыдні мы чакаем яшчэ двух кліентаў, двух беларусаў. Разлічана на дзесяць чалавек, мы можам прымаць адначасова, але зараз мы проста не маем сродкаў, каб загрузіць цэнтр цалкам.
Цэнтр прапануе сваю дапамогу ваенным і ветэранам УСУ, якім неабходна псіхалагічная разгрузка, дапамагае вырашаць юрыдычныя пытанні, прадстаўляе кансультацыі ўрачоў.
Падтрымаць цэнтр фінансава можна праз сайт аб’яднання „Звяно”.
Беларускае Радыё Рацыя