Ва Украіне здарылася чарговая дарожная катастрофа з удзелам беларускіх турыстаў
Пра гэта паведамляе ўкраінскае інтэрнэт-выданне “Пракарпацце анлайн”.
За апошнія тры месяцы ва Украіне здарылася цэлая серыя жахлівых транспартных прыгод, у якіх пацярпелі нашы суайчыннікі.
23 чэрвеня аўтобус з беларускімі турыстамі перакуліўся ў Львоўскай вобласці, 9 чалавек пацярпела, адзін загінуў. 20 ліпеня на трасе Адэса-Гомель мікрааўтобус наляцеў на грузавік. Загінула 5 чалавек, яшчэ 12 атрымалі траўмы. 23 ліпеня аўтобус з беларусамі з’ехаў у кювет блізка вёскі Ясіпоўка, што пад Адэсай.
Апошняя катастрофа здарылася непадалёк райцэнтра Каламыя. Беларускі аўтобус з 41 турыстам з’ехаў у кювет. На шчасце, гэтым разам абыйшлося без скалечаных і загіблых. Усім пацярпелым надалі неабходную дапамогу.
Дарожная паліцыя высвятляе акалічнасці здарэння.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Прикарпаття онлайн