Ва Украіну зайшла вайсковая тэхніка НАТА



Пасля заканчэння манеўраў тэхніка НАТА пакіне тэрыторыю Украіны, адзначыў памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

1260047

Для правядзення манеўраў ва Украіну зайшла вайсковая тэхніка НАТА. Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян, адказваючы на ​​пытанне, ці сапраўды на тэрыторыю Украіны з боку Венгрыі зайшла калона вайсковай тэхнікі, перадае карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

„На Яварыўскім палігоне праводзяцца сумесныя ўкраінска-амерыканскія манеўры, і ў межах іх правядзення тэхніка тых падраздзяленняў, якія прымаюць удзел у правядзенні гэтых манеўраў, зайшла на тэрыторыю Украіны”, – сказаў Слабадзян.

Ён таксама падкрэсліў, што пасля заканчэння манеўраў тэхніка НАТА пакіне тэрыторыю Украіны.

liga.net