Акцыя ва Ўроцлаве ў падтрымку палітычных вязняў
У нядзелю 18 красавіка ва Уроцлаве адбылася акцыя ў падтрымку палітычных вязняў. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў неабыякавых беларусаў.
„Абавязкова такімі акцыямі трэба даваць зразумець, што пра іх усе памятаюць і хвалююцца”- дзеліцца думкамі адзін з удзельнікаў.
На дадзены момант у Беларусі больш за 350 асобаў прызнаныя палітычнымі вязнямі, і іх колькасць увесь час расце.
Беларускае Радыё Рацыя
