Ва Ўроцлаве адзначылі гадавіну незалежнасці Беларусі
У сераду 25 жніўня, ва Ўроцлаве адзначылі 30 гадоў абвяшчэння незалежнай Беларусі. Падчас святкавання беларусы не забывалі і пра тых, каго зараз з німі няма – ужо традыцыйна удзельнікі прынеслі вялікія палотны, на якіх праз апошні час з’явілася некалькі новых імёнаў. Таксама на акцыі ў выканані прафесійнага музыкі прагучалі песні беларускага пратэсту.
Падчас акцыі 30-годдзя абвяшчэння незалежнай Беларусі быў узгаданы Анджэй Пачобут – палітвязень, які ўжо 5 месяцаў знаходзіцца за кратамі. Таксама ўдзельнікі заклікалі пісаць лісты палітвязням.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя