Ва Уроцлаве прайшоў Парад сабак



25 верасня па вуліцах Уроцлава прайшоў 4-ы Парад сабак. Мэта акцыі – заахвоціць жыхароў браць сабак, якія чакаюць у прытулку. На акцыі можна было абмяняцца вопытам і завесці новых сяброў. Шэсце прайшло праз цэнтр горада да Саладовай Выспы, дзе адбыўся пікнік.

Мерапрыемства было арганізавана Таварыствам аховы жывёл ва Уроцлаве. Роўна а 11:30 марш вырушыў з Плошчы Вольнасці ў бок Уроцлаўскіх выспаў.

Мерапрыемства павінна было ў першую чаргу паказаць, колькі сабак і катоў маюць патрэбу ў падтрымцы. Новыя дамы шукаюць 200 сабак і катоў. Кожны ўдзельнік атрымаў рэкламны пакет, у які ўваходзілі аброжак, два віды пачастункаў і бірулька.

Беларускае Радыё Рацыя