Ва Ўроцлаве зачыталі лісты ад палітвязняў
29 жніўня на рынкавай плошчы ва Ўроцлаве прайшла чарговая «Акцыя Салідарнасці з беларусамі і беларускамі». Гэтым разам галоўнай тэмай акцыі сталі палітычныя вязні.
На сустрэчу прыйшло некалькі дзясяткаў як беларусаў, так і палякаў. Людзі дамагаліся свабодных і сумленных выбараў у Беларусі, свабоды палітвязням і салідарнасці паміж народамі. Падчас акцыі былі зачытаныя лісты, якія атрымліваюць родныя палітвязняў з-за кратаў. Удзельнікі выказалі надзею, што неўзабаве вязні якія знаходзяцца зараз за кратамі, будуць вольныя.
Чарговыя акцыі ў сталіцы Ніжняй Сілезіі звязаныя з Беларуссю ўжо ў планах. У сераду 1 верасня, а 19-й гадзіне ў тым сама месцы адбудзецца пікет «Свабодны Ўроцлаў для свабоднай Беларусі».
Кастусь Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя