Ва Ўроцлаве зладзілі акцыю салідарнасці з Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам
5 верасня ва Ўроцлаве адбылася акцыя салідарнасці. Падчас яе былі закрануты тэма парушэння правоў чалавека ў Беларусі і суд над Максімам Знакам і Марыяй Калеснікавай. На акцыі прысутнічаў Андрэй Хадановіч, які зачытаў вершы і заспяваў песні на беларускай мове. На заканчэнні акцыі загучалі “Муры”, „Перамен”, і іншыя пратэстныя песні.
Чарговая акцыя салідарнасці запланаваная на сераду, 8 верасня.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
