Ва Уроцлаве з’явіўся вялікі мурал салідарнасці з Беларуссю
У польскім Уроцлаве з’явіўся вялікі мурал салідарнасці, прысвечаны апошнім падзеям супрацьстаяння беларускага грамадства і дзейснай уладай.
З’яўленню мурала паспрыяла атрыманне беларускай апазіцыяй прэміі Сахарава.
Стварэнне малюнка было ініцыявана Еўрапарламентам, а яго асновай стала выява Ганны Радзько.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
