Ваеннапалонныя расейскія дэсантнікі: Гэта не наша вайна
Палонныя расейскія дэсантнікі на допытах распавялі пра мэты, з якімі яны прыбылі ва Украіну.
Відэа з допытамі расейскіх вайскоўцаў з’явілася на Facebook-старонцы прэс-цэнтра АТА.
Адпраўляючы дэсантнікаў з 98-й дывізіі ва Украіну, ваеннае начальства дэзінфармавала іх. У прыватнасці, адзін з затрыманых на старонцы УКантакце паведаміў, што адпраўляецца «ў камандзіроўку».
Пра гэта ж заявіў палонны Смірноў. Паводле яго слоў, падпалкоўнік Немаляеў праінфармаваў членаў дывізіі толькі толькі пра вучэнні.
[youtube id=”pnluyd4s0p0″]
Між тым, яфрэйтар Раманцаў на пытанне, як ён расцэньвае дзеянні Узброеных сіл Украіны, якія абстралялі іх тэхніку, адказаў, што ўкраінцам было невядома, чые баявыя машыны гэта былі. Ён таксама дадаў, што ўкраінскія вайскоўцы абаранялі сваю зямлю.
[youtube id=”tR4viAfweHw”]
У той жа час, яфрэйтар Мільчакоў прызнаўся, што, каб яго воля, ён бы «нікуды не лез».
«Я ўвогуле лічу, што Украіна — незалежная рэспубліка. Калі там ёсць нейкія праблемы, то няхай яны ўнутры вырашаюцца», — сказаў вайсковец.
Па словах дэсантніка, іх паслалі ва Украіну, але пра мэты знаходжання не паведамілі.
«Нічога не сказалі, сказалі, што здзяйсняем марш 70 кіламетраў. Выхад на тры дні», – распавёў ён.
[youtube id=”Hh9bBr_oIlc”]
Палонны сяржант Генералаў прызнаўся, што расейскія вайскоўцы не ведаюць, што яны робяць ва Украіне і з якой мэтай.
Ён таксама дадаў, што расейскія СМІ «вельмі шмат хлусяць» пра сітуацыю ва Украіне.
«Гэта робіцца, каб затуманіць людзям вочы. Расея хоча ад Украіны грошай, якія некалі даставаў былы прэзідэнт…».
[youtube id=”OCI2DX77G98″]
Генералаў таксама заклікаў расейскія ўлады спыніць пасылаць ва Украіну «хлопцаў». «Спыніце, не трэба. Навошта? Гэта не наша вайна. І калі тут не было б нас, нічога б не было», – заявіў ён.
Як паведамляў УНІАН, учора сілы АТА затрымалі 10 расейскіх дэсантнікаў з 98-й дывізіі.