Ваенны карэспандэнт распавёў пра сітуацыю на фронце
Працягваюцца абстрэлы гораду Мікалаева. Зараз там працуе лакальны прадусар BBC, ваенны карэспандэнт Тарас Шумейка, які выйшаў на сувязь з „Рацыяй”.
РР: Зараз, наколькі я зразумеў з Вашага фэйсбуку, Вы знаходзіцеся ў Мікалаеве ці дзесці ў яго ваколіцах. Таму першае пытанне: якая там зараз абстаноўка?
– Зараз больш спакойна, чым было ранейшымі днямі. Абстрэлы працягваюцца, час ад часу ў Мікалаеў прылятаюць ракеты, час ад часу абстрэлы з артылерыі пужаюць мясцовае насельніцтва. Такое ўражэнне, што рашысты проста ад бяссілля помсцяць звычайным людзям за свае няўдачы.
РР: Проста руйнуюць жылыя дамы, інфаструктуру?
– Так. Час ад часу нейкі выпадковы снарад прылятае, такое ўражанне, што яны страляюць проста не цэлячыся, што называецца «на каго Бог пашле». Іх мэтай часта становяцца медычныя аб’екты. Нейкі час таму яны абстралялі медычныя ўстановы: цэнтр, раку, дзіцячую лякарню. Там мы знайшлі сляды ад касетных бомб, – фактычна забароненая ва ўсім свеце зброя канвенцыяй, якую не падпісалі толькі расейцы. Яны актыўна выкарыстоўваюць гэтыя снарады. Мы таксама бачылі ў медычных закладах нейкія ракеты, якія не выбухнулі, а проста застраглі ў зямлі: яны трапілі сюды, і працягваюць проста тырчаць з глебы.
РР: Таксама днямі Вы наведалі Вазнясенск. Там днямі адбыўся нейкі магутны бой, і поспех быў на украінскім баку, наколькі вядома.
– Так, учора ў Вазнясенску мы бачылі на свае вочы, як ідзе гэтая вайна. Увогуле так сталася, што ў мяне там жывуць крэўныя. Я там сустрэўся з далёкім траюрадным братам. Ён у тэрабароне. Калі расейцы ўвайшлі ў горад, ён быў на ўсходнім яго баку. Нашы сілы знішчылі мост, каб расейцы не прайшлі на той бок, які вядзе да Адэсы. І бой ішоў на абодвух берагах рэчкі. Той бок, які апынуўся адрэзаны ад мацерыка, там было асабліва цяжка, там загінулі 37 украінскіх жаўнераў, сярод якіх было шмат мясцовых. Майму крэўнаму неяк удалося выжыць, ён вельмі доўга змагаўся, абгарэў, потым цалкам выкінуў адзенне. На ўсходнім баку стаяла наша цяжкая зброя, такая як артылерыя, танкі. З расейскага боку таксама былі танкі, бронетранспартэры, вайсковая авіяцыя, верталёты. Адзін з верталётаў мінімум быў збіты. Таксама згарэла вельмі шмат расейскай тэхнікі. Часткова знішчана, і зараз некалі машын, наколькі я ведаю, зараз рамантуюцца. Ужо хутка іх наладзяць, і яны стануць па украінскім баку.
Цалкам гутарку можна паслухаць у далучаным файле:
«Беларусь прадставіла расейцам плацдарм для ўварвання ва Ўкраіну, але ўсё ж такі не дала жывую сілу. І гэта вельмі аптымістычны чыннік», – кажа Тарас Шумейка.
Беларускае Радыё Рацыя