Вайна ва Украіне: калі стане магчымым новы контрнаступ?
Украіна, магчыма, не зможа правесці новы буйны наступ да 2025 года. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле газеты The Wall Street Journal.

Украіна пераходзіць да стратэгічнай абароны пасля таго, як не змагла дамагчыся вызвалення вялікіх тэрыторый падчас летняга наступу, піша выданне. Пры гэтым эканамічная і ваенная падтрымка з боку ЗША і Еўропы аказалася пад пытаннем, а ў самой Украіне ўзніклі палітычныя рознагалоссі. Цытата: «Здольнасць Украіны вярнуць сабе больш значную частку сваёй тэрыторыі цяпер знаходзіцца пад пытаннем, у той час як перавод Пуціным эканомікі на ваенныя рэйкі ўмацаваў яго пазіцыі на вайне, а ў апошні час і ў дыпламатычнай сферы».
Артыкул быў напісаны ва ўкраінскім горадзе Ліман, і ў яго рэпартажнай частцы гаворыцца аб тым, што на гэтым участку фронту і ўкраінскія, і расейскія войскі рыхтуюцца да працяглай абароны, робячы доўгія і глыбокія акопы і ўзводзячы іншыя фартыфікацыйныя збудаванні. Аднак такая пазіцыйная вайна не азначае, што бакі не будуць праводзіць манеўраныя аперацыі, акрамя таго, застаецца марскі тэатр ваенных дзеянняў, зазначаюць аўтары артыкула.
