Вайна ва Украіне: расейцы абстралялі Харкаў



Расейскія акупанты нанеслі 5 удараў ракетамі С-300 па Халаднагорскім раёне Харкава. Як паведамляюць у АВА, параненыя 5 цывільных грамадзянаў, іх стан лёгкі і сярэдні, пагрозы жыццю няма. Экстранныя службы ўжо працуюць на месцы над ліквідацыяй наступстваў.

Ілюстрацыйнае фота

Тым часам, стала вядома, што Бельгія будзе навучаць украінскіх пілотаў на знішчальніках F-16. Фізічна навучанне будзе праходзіць на авіябазе ў Даніі і ў будучым годзе ўрад адправіць туды 2 двухмесныя навучальна-трэніровачныя самалёты. Акрамя гэтага, туды таксама будзе накіраваны атрад з прыкладна 50 вайскоўцаў, пераважна, тэхнічнага персанала, якія адказваюць за разгортванне F-16.