Вайна ва Украіне: узімку акупантаў чакае маштабная дронавая кампанія
621-ы дзень вайны. Украіна плануе для расейскіх акупантаў маштабную зімовую «дронавую кампанію». Пра гэта піша брытанскае выданне Independent. Як паведаміў яму брыгадны генерал УСУ Сяргей Баранаў, суворыя ўмовы надвор’я будуць перашкаджаць наземным атакам расейскіх вайскоўцаў.
Цытата: «Мы маем намер атрымаць выгоду з досьведу, назапашанага намі за папярэднія гады, і выкарыстоўваць беспілотнікі, каб нанесці зруйнавальны ўдар па расейцах, калі баявыя дзеянні будуць значна больш статычнымі. Крым і прыгранічныя раёны ўнутры Расеі сутыкнуцца з новымі паветранымі бамбардзіроўкамі».
Тым часам, страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнае агрэсіі перавысілі 305 тыс. За суткі паказчык вырас амаль на тысячу. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы. Падлік вядзе Генштаб Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя