Валачобны карагод
Валачобны карагод прайшоў праз вёску Курашава, што ў гміне Чыжы на Падляшшы. У рамках XIII фестывалю „Там по маёвуй росі” вуліца невялікага пасёлка нанова ажыла. З’ехаліся аматары фальклорнай музыкі ды энтузіясты падляшскай народнай культуры. Карагод сустракаў жыхароў вёскі з веснавымі песнямі і велікоднымі віншаваннямі.
Як адзначыла кіраўніца гурту „Жэмэрва” Анна Фёнік, фестываль вяртае старадаўнія абрады і з года ў год прыцягвае шмат моладзі.
– Крышку памяняліся часы. І вельмі добра паказваць гэта людзям, выцягнуць іх з хаты. І добра, калі б яны разам з намі пайшлі ў жыта, абышлі яго, ды каб дзеці гэта пабачылі.
– Фіёнік адкрывае для нас даўняшнюю традыцыю. Гэта вельмі патрэбная рэч. І добра, што моладзь бярэ ў гэтым удзел. Разам пакатаць каравай, а пасля яго з’есці, пагасціць. Гэта ж файна. Гэта ж была калісьці традыцыя такая.
Арганізатарам Міжнароднага падляшска-палескага фестывалю традыцыйнага фальклору „Там по маёвуй росі” з’яўляецца Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі