Валанцёр з Батумі: дапаможам тэрабароне Адэсы



Валанцёры з беларусаў Аджарыі сабралі груз для суайчыннікаў – беларусаў, што запісаліся ў тэрытарыяльную абарону ўкраінскай Адэсы. Перадаць гэты груз плануецца ў бліжэйшыя дні, кажа адзін з беларускіх валанцёраў Павел:

– Сабралі розныя рэчы, такія як ліхтарыкі, налакотнікі, накаленнікі і адправілі машынай ва Украіну. У Адэсу нашым хлопцам, якія зараз там знаходзяцца, якія ўступілі ў тэрабарону. Яны абараняюць Украіну ад пуцінскіх оркаў.

Па словах Паўла, калі груз даедзе, іх сябры – беларусы пра гэта паведамяць:

– Пакуль мы не ведаем лёс, але мы адправілі ўчора, машына едзе праз Турэччыну і Румынію, хутка павінна быць. Калі прыйдзе, хлопцы павінны сфатаграфаваць рэчы і скінуць нам. Існуе таксама штаб, дзе сабіраюцца розныя рэчы для украінцаў. Там удзельнічаюць вельмі шмат беларусаў як валанцёры, як каардынатары, арганізатары збору. І дапамагаюць збіраць гумдапамогу ва Украіну.

Валанцёры з Беларусі таксама дапамагаюць з рассяленнем і распаўсюдам інфармацыі для беларусаў і ўкраінцаў, што ў вялікай колькасці бягуць з Беларусі і ад вайны ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя