Валанцёры аднаўляюць габрэйскія могілкі ў Беластоку
Падносяць скінутыя мацэвы, мыюць іх і малююць габрэйскія літары залатой фарбай. Валанцёры з Нямеччыны, Польшчы, Злучаных Штатаў і Ізраіля аднаўляюць габрэйскія могілкі ў Беластоку, якія цягам многіх гадоў былі амаль цалкам знішчаныя.
Валанцёры будуць працаваць да наступнай пятніцы, пры нагодзе пазнаюць габрэйскую гісторыю Беластока.
– Мы спачатку чысцім камяні, пасля становяцца бачнымі літары. Мы іх чысцім шчотачкамі і пасля малюем залатой фарбай.
Праект аднаўлення беластоцкіх габрэйскіх могілак праходзіць цягам шасці гадоў. За гэты час адноўлена каля 800 надмагільных камянёў. Апрача працы на могілках, у чацвер валанцёры паўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях да 75-годдзя пачатку паўстанння ў беластоцкім гета.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
