Валанцёры ва Уроцлаве дапамагаюць беларускім уцекачам
Амаль што тры сотні беларускіх уцекачоў і пацярпелых працягваюць атрымоўваць дапамогу ад валанцёраў у польскім горадзе Уроцлаве. Гэта юрыдычная, псіхалагічная і адаптацыйная падтрымка, – распавяла валанцёрка спадарыня Іна:
-У нас шмат хто паступіў на Праграму Каліноўскага. Зараз у іх падрыхтоўчыя курсы польскай мовы. І далей яны змогуць працягнуць вучобу па сваім кірунку. Частка ўладкавалася на працу. Праца рознага кшталту, некаторая нават вельмі перспектыўная.
Як распавяла суразмоўца, дапамога беларусам ажыццяўляецца часткова са сродкаў, што былі сабраныя валанцёрамі, а часткова з польскіх праграм дапамогі такім катэгорыям замежнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: awaytravel.ru