Дыскусія ў Варшаве: «Жыццё побач з атамам»
У Варшаве, на пляцоўцы Беларускага Моладзевага Хабу, была арганізавана дыскусія: «Жыццё побач з атамам».

На пытанні ўдзельнікаў дыскусіі адказала па анлайн-сувязі каардынатарка Антыядзернай кампаніі ў Беларусі Таццяна Новікава. Яна апісала экалагічную сітуацыю ў Беларусі, звязаную з Чарнобыльскай трагедыяй.
„На жаль, гэтая вялікая праблема зараз па-за ўвагай грамадскасці на фоне каронавіруса, тэрору дыктатарскай улады і вайны ва Украіне”, – кажа Таццяна Новікава.
– Сёння з забруджанымі землямі практычна тое ж самае, што было 36 гадоў таму, з невялікімі зменамі. Кароткажывучыя радыёнукліды, распад якіх менш за 36 гадоў, зніклі. Іншыя радыёнукліды захваліся – перадусім стронцый 90 і цэзій 137, таму што іх перыяд паўраспаду будзе складацца прыкладна 300 гадоў.
Таццяна Новікава абвінавачвае ў абыякавых адносінах да чарнобыльскіх наступстваў не толькі беларускія ўлады, але і людзей. Яны не хочуць зразумець смяротнай небяспекі ад гэтай трагедыі.
Інфармацыя была вельмі карысная для моладзі, якая мала што ведала пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
