Варшаўскі клуб „WySpa” запрашае на кватэрнік



У Варшаве ў чацвер, 30-га сакавіка, падлеткавы клуб „WySpa” зладзіць кватэрнік. На ім можна будзе заспяваць, зайграць на музычным інструменце, расказаць верш ці проста распавесці пра ўлюбёную камп’ютарную гульню.

„Чым больш нечаканай будзе тэма вашага аповеду, тым цікавей”, — кажуць арганізатары кватэрніка.

„Таксама ў нашых планах– зладзіць творчую падзею для падлеткаў”, – распавядае куратар Надзея:

Хочам, каб яны ўзялі сабе прадмет адзення і намалявалі там штосьці цікавае. Вось такі майстар-клас хочам зрабіць, гульні нейкія і адну сумесную імпрэзу вечарыну, каб яны патусілі больш. Можа зробім нейкія віктарыны, каб палякі нам расказалі, як яны бачаць свой край – нейкія адметныя фільмы, мультфільмы, песні. Каб мы ўсе пабылі ў гэтым асяроддзі польскім, потым беларускім, а потым украінскім. Хочам штосьці такое зрабіць.

Кватэрнік клуба „WySpa” адбудзецца ў каворкінгу FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак у 18:30.

Беларускае Радыё Рацыя