Варшаўскі ўніверсітэт запрашае паступаць на беларускую філалогію
18 гадоў таму
У Варшаўскім універсітэце распачалася прыёмная кампанія. Падаць дакументы можна ў тым ліку на кірунак “беларуская філалогія з вывучэннем англійскай мовы”. Студэнты на гэтым кірунку вывучаюць беларускую мову, гісторыю і літаратуру. А таксама аналізуюць мову палітыкі і СМІ, чытаюць літаратурныя творы забароненых у Беларусі пісьменнікаў, абмяркоўваюць сучасныя праблемы і выклікі.
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта – адзіная ў свеце, дзе можна атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “беларуская філалогія” па-за межамі Беларусі.